More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

Чым адрозніваюцца беларусы

Даследаванне было праведзена вясной кампаніямі Bіg Fіsh Consultіng і Publіcіs Hepta Group для таго, каб даведацца, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых нацый і чым адрозніваецца светапогляд розных сацыяльных груп. Усяго было апытана 1175 чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія жывуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

— Падобныя даследаванні неабходныя міжнародным брэндам, каб ведаць, да якіх каштоўнасцяў ім апеляваць пры рэкламе сваёй прадукцыі, — патлумачыў дырэктар камунікацыйнага агенцтва Publіcіs Hepta Group Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ. — Яны рэгулярна праводзяцца ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расіі і ва Украіне, а вось ў Беларусі было праведзена ўпершыню. І аказалася, што свае каштоўнасці беларусы выстройваюць не ў той іерархіі, у якой чакалася. Напрыклад, "цярпімасць", якую заведзена лічыць галоўнай характарыстыкай нацыі, беларусы цэняць менш, чым прадстаўнікі іншых краін.

Самай галоўнай каштоўнасцю для беларусаў з'яўляецца "бяспека", на другім месцы — "самастойнасць", далей па ўбыванні: "канформнасць" (адпаведнасць прынятаму стандарту), "дабрыня", "імкненне да дасягненняў", "цярпімасць", "геданізм", "традыцыі", "навацыі", "улада і багацце". Але пры гэтым людзі розных сацыяльных груп пабудавалі свае "каштоўнасці" ў розным парадку.

Напрыклад, беларусы ва ўзросце 18—29 гадоў "самастойнасць" ставяць на першае месца, а тыя, каму ўжо больш за 40 гадоў, — толькі на пятае. Падобная сітуацыя і з "імкненнямі да дасягненняў". У моладзі гэта каштоўнасць на другім месцы, у астатніх — толькі на 6-м. А вось з "цярпімасцю" сітуацыя адваротная: у іерархіі маладых людзей яна займае толькі 8-е месца, людзі сталыя ставяць яе на 3-е .Тое ж самае і з "дабрынёй": дарослымі яна цэніцца больш, чым моладдзю.

Ёсць разыходжанні і сярод палоў: для мужчын больш важная "самастойнасць", для жанчын — "канформнасць" і "бяспека". "Дабрыню" жанчыны таксама цэняць больш, чым мужчыны.

Даследаванне высветліла адрозненні і ў іерархіі каштоўнасцяў паміж рэгіёнамі і сталіцай. Для жыхароў Мінска больш важна "самастойнасць", для жыхароў рэгіёнаў — "бяспека".

0 comments:

Post a Comment