More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

Якуб Колас пра мову

.. Далейшае развіццё культуры рэспублікі вельмі многа праігрывае і, скажам проста, стаіць перад сур'ёзнай пагрозаю іменна ад недастатковай увагі да роднай мовы. Установы сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльд і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў... Няўжо ж нашы аўтамабілі, трактары, станкі, тканіны, цукеркі, папяросы сталі б горшымі, каб на іх былі беларускія надпісы. Хай толькі якасць не падводзіць! Бо колькі не пішы "Казбек" на мінскіх папяросах, усё роўна спажывец патрабуе ленінградскіх...".

"Жывучы ў Беларусі, не грэх і навучыцца"

“Акадэмія навук, якая павінна быць цэнтрам беларускай навукі, не карыстаецца беларускаю моваю, не выдае на ёй работ, не праводзіць паседжанняў... Няўжо ж навуковая работа, калі яна ўдалая і цікавая, што-небудзь страціць ад таго, што будзе напісана па-беларуску!... Могуць сказаць, што стаўшы на такі шлях, распужаеш з Акадэміі вучоных, ураджэнцаў іншых рэспублік, якія не ўладаюць мовай. Не, ніхто не збіраецца саджаць за азбуку паважаных і сур'ёзных людзей. Аднак, жывучы ў Беларусі, і ім бы не грэх навучыцца хоць бы чытаць газету".

Здзек над мовай

"Беларускую мову можна пачуць у тэатрах і па радыё. Але што гэта за мова? Гэта непрыхаваны здзек над ёю. Артысты і дыктары парушаюць элементарныя правілы вымаўлення, пастаноўкі націскаў, мова засмечана мноствам скажоных слоў-калек, няўдала запазычаных з рускай мовы. Адбываецца гэта таму, што артысты, работнікі радыё, журналісты, газетчыкі не карыстаюцца мовай у побыце...".

Супраць мовы - нашы ворагі

У вузах, тэхнікумах, школах выкладанне не вядзецца па-беларуску, наша мова выкладаецца кепска, так, што робіцца нялюбым прадметам. Беларускіх школ мала, яны размешчаны на ўскраінах, у горшых будынках, у горшых умовах, як бы сумысля, каб малыя дзеці, насельніцтва не маглі дабрацца туды... Кажуць, што супраць беларускай школы з'яўляюцца пратэсты насельніцтва. Я і мае таварышы-літаратары атрымліваем таксама абразлівыя пісьмы за абарону мовы, за работу на ёй. Трэба добра разабрацца, хто гэта піша. Праўда, разбірацца цяжка, бо пішуць ананімы...
Пратэставаць супраць роднай мовы, з аднаго боку, могуць людзі па неразуменню, а з другога - нашы ворагі, ворагі нашай савецкай рэчаіснасці, ворагі дружбы народаў".

Сталінскі праклён

"У пэўны час - ці трэба тлумачыць, калі і чаму гэта было? — вялікая група інтэлігенцыі перастала карыстацца сваёю мовай. Абазвацца па-беларуску тады - значыла зарабіць ярлык нацыяналіста... Моладзь, падрастаючы, пачала ўжо нігілістычна адносіцца да мовы: нашто яе вывучаць, калі яна не мае практычнага прыстасавання, не ўжываецца для выкладання, для перапіскі, не гучыць на сходах...".

“Руская мова перакручваецца і калечыцца”

"Ці не выступаю я такім чынам супраць ужывання і пашырэння рускай мовы? Не руская мова - гэта шырокая брама ў культуру рускага народа, народаў нашай Радзімы і ўсяго свету... Але, няма чаго граху таіць, сапраўднага ведання рускай мовы ў рэспубліцы няма: яна перакручваецца і калечыцца. І гэта мне таксама рупіць і баліць, як перакручванне і калечанне мовы беларускай".

“Калі беларускаю мовай загавораць міністры…”

У нас праводзіцца шмат рэспубліканскіх нарад, урачыстасцей, святкаванняў. На іх выступаюць з дакладамі адказныя работнікі, якія ведаюць беларускую мову. Вось няхай бы гэтыя даклады рабіліся па-беларуску. Гэта задавала б тон і паказала б павагу да мовы з боку кіраўніцтва рэспублікі... Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намеснікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжанні, пісаць, дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад.
... Пачаў жа я гэтую гаворку таму, што адчуваю гэта сваім абавязкам перад партыяй і народам. 25.05.1956 г.".

0 comments:

Post a Comment