More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

Першыя ўражанні сябра ад паездкі ў Польшу. Частка другая.

Мая краіна – не мая краіна!
Белага твару не сустрэнеш,
італьянаскай мовы не пачуеш!
У Фларэнцыі ўсе размаўляюць альбо
па-кітайску, альбо па-англійску!

з размовы з вельмі экзальтаваным італьянцам


Чым дакладна адрозніваецца Заходняя Еўропа ад Польшчы, Беларусі, Украіны, дык гэта шалёнай колькасцю эмігрантаў. Афрыка, Турцыя, арабскія краіны. На гэтым фоне “гастарбайтары” з Усходняй Еўропы выглядаюць ветлівымі і цывілізаванымі людзьмі (прынамсі, так мне казалі, і вельмі спадзяюся, што гэта не проста камплімент). Для Польшчы, як і для Беларусі гэта неактуальна. Краіны бедныя. Бежанцам тут нецікава. Уцекачы выкарыстоўваюць Усходнюю Еўропу як перавалачную базу, і імкнуцца далей на захад. Калі заходзіць размова пра эмігрантаў, самы дабразычлівы і талерантны еўрапеец пачынае нервавацца. З аднаго боку яму вельмі не хочацца быць абвінавачаным у шавінізме, і таму нават слова “чорны”, “чарнаскуры” ён будзе замяняць грувасткімі і нягеглымі эўфемізмамі, але з другога боку… У Іспанію штодзень на чоўнах прыплываюць афрыканцы. Шмат з іх гіне ў моры, а тых, хто ўсё ж даплывае, ловіць паліцыя і накіроўвае назад. Але некаторая частка (даволі значная) застаецца, жыве нелегальна, зарабляе крыміналам. У Вялікабрытаніі не дзіва ўжо, калі пры ўваходзе ў паб стаяць некалькі дужых хлопцаў (выключна па ўласнай ініцыятыве!) і не пускаюць у яго тых, чый колер скуры не нагадвае беллю свежапамытую прасціну. Пра арабаў у Парыжы, напэўна, і так усе ведаюць.


Пры гэтым афіцыйна пастаянна прапагандуецца імкненне да талерантнасці, узаемапаразумення, міжнацыянальнага сяброўства і г.д. У Баўгарыі, якая ў 2007 г. павінна стаць членам Еўрасаюзу, на выбарах у парламент 7% узяла фашысцкая партыя (там вялікія праблемы з турэцкай дыяспарай). Фашыстаў у парламент, зразумела, не пусцілі, бо ў цывілізаванай еўрапейскай краіне не можа быць такой партыі ў парламенце (я максімальна змякчыў тую тэрміналогію, пры дапамозе якой расказваў усё гэта хлопец-баўгарын. Але яно зразумела – туркаў там даўно не любяць).


Лекцыі па гісторыі (мастацтва, літаратуры і г.д.) пачынаюцца з аповедаў пра тое, як цяжка жылося, калі існаваў СССР і Польшча была сацыялістычнай. Што самае цікаве, найбольш пра гэта апавядаюць выкладчыкі даволі сталага ўзросту, які свае доктарскія ступені, хутчэй за ўсё, паспелі здабыць яшчэ пры сацыялізме. У студэнцкім гарадку, дзе мне давялося жыць, на мурах вялікая колькасць надпісаў пра дрэнныя паводзіны Пуціна, пра вольную Чачню і г.д. Але што датычыцца нелюбові да суседзяў, то палякі ў Еўропе не адзінокія.