More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

Найбольш icтотныя арфаграфічныя змены ў новай рэдакцыі

Найбольш icтотныя арфаграфічныя змены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"

1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа і пад. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца адажыо, трыо, сальфеджыо).

2. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы - эр, - эльу адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як - ар, - аль: прынтар, камп'ютар, пэйджар(паводле дзеючах "Правіл" пішацца прынтэр, камп 'ютэр, пэйджэр).

3. Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць(паводле дзеючах "Правіл" пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць).

4. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. Прапануецца пісаць прафкам, гаркам, абкам, селькар, газпрам і г.д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца прафком, гарком, абком, селькор, газпром).

5. Уніфікуецца напісанне прыметнікаў на - ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапануецца пісаць чаньчунскі, цяньшанскі як і любанскі, астраханскі(паводле дзеючых "Правіл" пішацца любанскі, астраханскі,але чаньчуньскі, цяньшаньскі).

6. Пашыраецца напісанне "ў" (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання. Прапанавана пісаць для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыіі г.д. (паводле дзеючых "Правіл" пішацца для універсітэта, пасля унікальнай аперацыі).

7. Спрошчаны правілы пераносу слоў.

8. У адпаведнасці з рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г.д. (напрыклад, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусіі г.д.).

9. Уведзены новы параграф "Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў". Напрыклад: "3 вялікай літары пішуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Яхве, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Троіца…".

10. У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосныперадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: ёркшырскі, маёр, маярат, маянэз, раён, Ёжэф, Нью-Ёрк.

11. Са зводу правіл выключаны раздзелы "Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў", "Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў", "Галосныя ў некаторых канчатках лічэбнікаў", "Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў". Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходяць сваё адлюстраванне ў граматыках беларускай мовы.

12. Уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем", у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў. У "Правілах" 1959 года гэтыя звесткі змяшчаліся ў параграфах аб правапісе часцін мовы і былі раскінуты па ўсім зводзе правіл.

13. Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў - ава - (-ява-)і - ірава - (-ырава-).Напрыклад, ліквідаваць,а не ліквідзіраваць, акліматызаваць,а не аклімацізіраваць,але камандзіраваць,а не камандаваць, будзіраваць,а не будавацьі г.д.

14. У новай рэдакцыі ліквідаваны спасылкі на іншыя параграфы і раздзелы, якіх у "Правілах" 1959 г. налічвалася каля 40.

15. У адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі ўдакладнены фармулёўкі правіл.

16. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для карыстання і засваення.

17. Абноўлены і актуалізаваны ілюстрацыйны матэрыял.

0 comments:

Post a Comment