More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

Пра Пагоню.

Запісана ў 1995 годзе, Шумілінскі раён Віцебшчыны. Нефарматная лексіка выдалена.

Ну то я знаю, адно раньше эта быў не герб, а харугва такая што войскам камандуваць... эта даўнейшыя людзі расказвалі... У даўнешнее врэмя сразу біліся сільна, а патом сілав небыла дык хадзілі ужо па полю ды тузаліся... ну тыя падбягуць ды астановяцца, потым этыя ідуць навыперадкі, а тыя адбягуцца ды там ядуць ці коней пояць. А нашыя ў вайну каней не паілі і аўса не давалі, толькі травіну там якую... Тады, хто з начальства, бярэ эту харугву... ну, можа і князь... ды ідзе з ёй да абозу і падымае там усё жывое, і раненых, і каней храмых, пабітых, і кароў ці валоў там, і маладзёж нястроенаю і жанчын, такіх што пайшлі з абозам, і яны ўсе крычаць – “пагоня, пагоня” бо “ура” раньшэ, этай, не зналі... і ідуць ціхенька да бальшога войска, бо сілы берагуць да самага канца. А тыя ўжо чуюць і дзеляцца прыказам на Белую Пагоню і тых хто будзе спераду ісці ды сеч забіваць. Тады становяцца аны адно і ідуць ужо скоранька, а тады ўжо бягуць як можна, крычаць і гоняць тую армію да самай цёмнай ночы.
Тыя хто ў Белай Пагоні дзержацца ўмесце. А раненых яны не білі, толькі жалеза абіралі, ці скарб там які. А тыя хто спераду, скачуць навокал, з агнямі, б’юцца насмерць, каб нідзе талакі ніякай не было, толькі можа па аднаму. Тады ўжо стануць борам ды паляць кастры як мага больш... Нараніцу ўсіх пабітых сабяруць ды скоранька вязуць да дому, каго жалець а каго паміраць, як палучыцца. Тады іх стрэнуць і гавораць: “Ну, ці пабілі вы іх?” а яны кажуць: - “Пабілі!”, тады тыя гавораць: -“А з Пагоняй хадзілі?” а яны: -“Хадзілі!” Ну тады ўжо зна пабеда настаяшчая...

5 comments:

  1. Anonymous said...
     

    Интересно, что по этому поводу думают историки. Есть ли подтверждённая информация? Если это было записано в 1995 году, то очевидно есть и исторические подтверждения.

  2. Anonymous said...
     

    Напэуна было б лепш, каб музыкi паклалi спасылкi на новыя песнi, а не друкавалi непадтверджаныя дадзены!!!

  3. Anonymous said...
     

    новыя песьні можна пампаваць з афіцыйнага сайту гурта, падзел "альбомы" http://www.palac.org/disc.htm

    ...напрыканцы старонкі...

  4. Anonymous said...
     

    Сайт не грузится

  5. admin said...
     

    А Вы попробуйте "www" обязательно набрать

Post a Comment