More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

World Music Tree: фольк-цуды ў Віцебску пры падтрымцы «Тузіна Гітоў»

26 траўня ў летнім амфітэатры Віцебску адбудзецца сумесны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў – гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца». З гэтага маштабнага канцэрту і пачынаецца акцыя «World Music Tree», якую ладзіць цэнтар культуры «Віцебск» пры падтрымцы «Тузіна Гітоў» і тэлеканалу A-ONE. Прадусар праекту Алег Ціханаў: «Такой значнай падзеі ў нашай культурнай прасторы ўжо даўно не было». У плянах арганізатараў прывезьці ў Беларусі лепшых музыкаў з усяго сьвету, што працуюць у рэчышчы этнічнай музыкі.

Патройны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў пачнецца 26 траўня ў 20:00 на адной з самых буйных канцэртных пляцовак Беларусі – летнім амфітэатры ў Віцебску (тым самым, дзе праводзіцца «Славянскі базар»). Арганізатары адназначна разьлічваюць на посьпех гэтай акцыі: «Нам падаецца, што ідэя канцэрту будзе блізкая шмат каму. А ідэя простая – гэта творчая супраца, узаемнае ўзбагачэньне людзей ды іх культур, без дамінаваньня нейкай адзінай. Так бы мовіць, сусьветная музычная шматстайнасьць».

Распачаць акцыю было вырашана з сумеснага канцэрту гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца», пад які арганізатары рыхтуюць яшчэ і відэа-шоў. Квіткі на канцэрт будуць каштаваць ад 8000 да 20 000 рублёў.

Сайт праекту - www.worldmusictree.com
source

Вероятность 99%

1 comments:

  1. Anonymous said...
     

    Выступ спадабауся.

Post a Comment