More About Me...

Кровавые интриги внутри группы, шокирующие фото, откровенные признания, личная жизнь артистов, график будущих концертов и всё то, что НИ-КОГ-ДА не опубликуется на официальном сайте.

Advt

More About Me...

The group “PALAC” was founded in 1992 by professional musicians, who had experience in working in different musical styles. The Belorusian authentic folklor is played by the musicians both naturally and in various style working ups.

свята Перамогі

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8-га мая 1945 года свята Перамогі было прызначана на 9 мая. Наступных дваццаць год пасля перамогі гэты дзень святочным не быў.

Памятаю спрэчкі наконт таго, што савецкая ўлада імкнулася Першамай зрабіць савецкай Пасхай (з дакладнай датай, што зручна), а 9 мая – савецкай Радаўніцай (якая адзначаецца роўна праз дзевяць дзён пасля Вялікадня). Думаю, што падабенства выпадковае, але надта падобна на тое што не.

26 красавіка 1965 года, праз шэсць месяцаў пасля прыходу да ўлады Л.І.Брэжнева, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР дзень 9 мая стаў святочным. Тады перамогу выкарысталі з мэтай зняважыць Хрушчова: хоць і генерал-лейтэнант, абараняў Сталінград, але ваяка ён быў абыякі, ветэраны і армія яго не любілі. А падтрымка арміі Брэжневу тады была вельмі патрэбна. Брэжнеў быў вопытнейшы палітработнік таму - суперветэран. Неважна дзе і як ты ваяваў, галоўнае колькі у цябе медалёў. У палях ляжала процьма непахаваных салдат, нехапала сродкаў, а краіна будавала супердарагія помнікі пераможцам. Бо каму патрэбны гэтыя забітыя савецкія салдаты? У зямлі яны простыя людзі. А ў помніках яны будуць працягваць працаваць на замацаванне ідэалогіі.

Шмат маіх родных загінула ў вайну. Тыя хто перажыў – памёрлі яшчэ да майго нараджэння. Таму да ветэранаў я ставіўся так: пашанцавала ім і іх родным. І здавалася мне, што іх выкарыстоўваюць для замацавання камуністычнай ідэалогіі, а не для захавання гістарычнай памяці аб надзвычайных, непамерных ахвярах.
Вельмі нахабна і здрадніцкі выкарысталі 50-годдзе перамогі (1995) каб зняважыць беларускую нацыянальную сімволіку і вярнуць савецкую.

Таму не радуюць мяне гэтыя дзяжурныя канцэрты, пірсінг з пад гімнасцёрак. Не буду я глядзець як ускладаюць кветкі прадстаўнікі улады. Думаю, што грошы на кветкі яны бяруць не з сваёй кішені.

У гэты дзень я запалю свечку, налію кілішак і накрыю яго скібачкай хлеба, каб узгадаць, што ні я, і ніхто не ведае дзе магіла майго дзеда, бо быў забіты ён тут. А на могілкі іншых загінуўшых родных трэба віза.

Anonymous

1 comments:

  1. Anonymous said...
      This comment has been removed by a blog administrator.

Post a Comment